Корзина

В корзине нет товаров

​Будучыня дзіцяці – у нашых руках!

22 октября 2021 - Валентина
Рэдка калі ў стужцы навін не знойдзеш трагічнага выпадку з удзелам дзяцей. У такіх навін заўсёды высокі рэйтынг і колькасць праглядаў зашкальвае. Бо жыццё і здароўе дзяцей не могуць не хваляваць. Мы чытаем пра гэтыя няшчасныя выпадкі, суперажываем, спачуваем, але не можам адвязацца ад думкі, што гэта — чужая гісторыя. Але, напэўна, трэба было б паглядзець на ўсё з іншага боку, спраецыраваць сітуацыю на сваё асяроддзе, пачуць папераджальны званочак і зрабіць крок насустрач бяспецы. У гэтым выпадку галоўную ролю павінна выконваць сям’я. Менавіта самыя блізкія людзі – бацькі – абавязаны навучыць дзіця жыць ў бяспецы і не рабіць неабдуманых учынкаў. Важна расказаць і растлумачыць малым, як небяспечна гуляць з агнём. Бацькі павінны знайсці час для правядзення з дзецьмі “хвілінак бяспекі” і ў гульнявой форме растлумачыць элементарныя правілы пажарнай бяспекі. 

А менавіта:
  • запалкі і запальнічкі прызначаны для гаспадарчых патрэб. Яны не могуць служыць прадметам для гульняў, і без патрэбы іх браць зусім не варта;
  • нават адна маленькая іскрынка можа стаць прычынай вялікага пажару. Таму не дапускайце ўзнікнення нават невялікага агню ў памяшканні;
  • калі ў кватэры пачаўся пажар, а дарослых няма, уцякай далей ад агню. Калі кватэра не зачынена не задумваючыся, выходзь з яе;
  • уцякаючы з палаючага пакоя, не забудзь зачыніць дзверы, каб агонь не распаўсюдзіўся па ўсёй кватэры;
  • калі дзверы дома зачынены і выйсці няма ніякай магчымасці, крычы ў акно, кліч на дапамогу;
  • нават калі вам вельмі страшна знаходзіцца ў падпаленай кватэры, не трэба хавацца пад ложак, у шафу ці іншыя таемныя месцы, бо пажарным будзе вельмі цяжка вас знайсці і выратаваць;
  • калі апяклі руку, пастаўце яе пад струмень халоднай вады і клічце дарослых на дапамогу;
  • калі загарэлася адзенне, падайце на зямлю або падлогу і катайцеся па ёй, пакуль агонь цалкам не патухне. Калі пажар у вашым пад’ездзе, не выходзьце з кватэры. Адчыніце балкон, акно ці хаця б фортку і клічце на дапамогу;
  • калі ў доме пажар, не карыстайцеся ліфтам. Ён можа спыніцца паміж паверхамі, а вы апыняцеся ў самай сапраўднай пастцы;
  • падвалы, адрыны і гарышчы – не лепшыя месцы для гульняў, а тым больш, калі гэтыя гульні з агнём;
  • электрапрыборы, уключаныя ў сетку, нельга пакідаць без нагляду, таму што яны часта становяцца прычынай пажару.

Неабходна тлумацыць дзецям, што гэтыя правілы ніколі нельга забываць, пра іх патрэбна расказаць сваім таварышам і патрабаваць, каб яны таксама іх выконвалі.

Паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі! Ні ў якім разе не пакідайце дзяцей адных, а таксама не будзьце раўнадушнымі і абыякавымі да сем’яў нядбайных суседзяў, бо іх дзеткі ні ў чым не вінаватыя. Беражыце жыццё дзяцей!

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 441 просмотр
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 169
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 242
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 455
Подробнее...

Активность пользователей