Корзина

В корзине нет товаров

​Петрыкаў. Праца ў «разгары»

3 декабря 2020 - Валентина
Асенне-зімовы перыяд лічыцца адным з самых пажаранебяспечных. З усталяваннем нізкіх тэмператур ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне парушэнняў правілаў устройства і эксплуатацыі пячнога атаплення. З надыходам ацяпляльнага сезона пачынаецца «гарачая» пара не толькі для работнікаў жыллёва-камунальных службаў, але і для работнікаў МНС.У разгар ацяпляльнага перыяду работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі домаўладанні, у якіх есць пячное атапленне.

Першае домаўладанне, у якое зазірнулі ратавальнікі, аказалася зусім несамавітым. Звычайны дом з пакрывіўшымся плотам і сухой травой вакол.
— Аўтаномны пажарны апавяшчальнік ёсць, але не працуе, напэўна, батарэйка села -, кажа гаспадыня хаты. — Комін не чысцілі, але абавязкова ўсё выпраўлю.

З наступнага домаўладання назіральная камісія выйшла з добрым настроем, бо ў бабулі печ без парушэнняў, у доме цёпла, а пажарны апавяшчальнік «міргае», як кажа гаспадыня.

На жаль, на шляху работнікаў сустракаліся і хаты, у якіх няма аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Падчас гутарак ратавальнікі рэкамендавалі грамадзянам жылля набыць «незамянімга памочніка», бо гэты прыбор не будзе лішнім і апавясціць у выпадку пажару.

Калі члены сматравой каміссі зайшлі ў чарговае домаўладанне, яны былі дзіўлены, бо ўбачылі дымавую завесу.

— Вы курыце ​​ў ложку? — пытаецца інспектар у гаспадара.
— Не, ні ў якім разе. Імкнуся выходзіць на вуліцу, а ў ложку ніколі не куру, бо чуў пра пажары па гэтай прычыне, — тлумачыць грамадзянін.
У ходзе абследвання домаўладанняў работнікамі службы выратавання праведзены тэматычныя гутаркі з жыхарамі, падчас якіх даведзены асноўныя меры бяспекі, дадзены рэкамендацыі па папярэджанні пажараў у зімовы ацяпляльны перыяд. Для напамінання аб небяспецы грамадзянам ўручаюцца тэматычныя буклеты ад МНС. Праблемныя пытанні, выяўленыя ў ходзе прафілактычнай работы, узяты на кантроль службамі, у чыю кампетэнцыю ўваходзіць іх вырашэнне.

Пры любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумару 101 або 112!

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 749 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 170
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 243
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 457
Подробнее...

Активность пользователей