Корзина

В корзине нет товаров

​Прафілактычная работа з насельніцтвам Петрыкаўшчыны

31 января 2023 - Валентина
Прафілактычная работа з насельніцтвам Петрыкаўшчыны

 

З мэтай прадухілення ўзнікнення надзвычайных сітуацый, пажараў і гібелі людзей ад іх, работнікі МНС працягваюць праводзіць розныя прафілактычныя мерапрыемствы з насельніцтвам Петрыкаўскага раёна.

Традыцыйна, ратавальнікі далучаюцца да паездак у маланаселеныя пункты сумесна з аўтакрамамі. Менавіта прыезд магазіна на колах збірае ўсіх жыхароў вёскі ў адным месцы. Для спецыялістаў службы выратавання — гэта добрая магчымасць, каб паразмаўляць з кожным, нагадаць аб правілах бяспекі і ўручыць памятку.

У першую чаргу Алена Петушкова азнаямлівае прысутных са статыстыкай пажараў у раёне, падрабязна спыняючыся на прычынах надзвычайных сітуацыях.

— Напэўна вы ведаеце, што адной з распаўсюджаных прычын пажараў і гібелі ад іх людзей з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Забаронена курыць у ложку, а таксама ў месцах, прызначаных для сну. Абавязкова трэба тушыць за сабой цыгарэту і складаць недакуркі ў попельніцу, якая выканана з негаручых матэрыялаў, — распавяла прапагандыст.

Пры дапамозе сігнальна-гукавой прылады на спецыяльнай тэхніцы МНС інспектар нагадала аб правільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення.

— Печ лепш пратапіць два — тры разы на дзень, а спыняць топку за пару гадзін да адыходу да сну. Праверце наяўнасць у вас прыдтопачнага ліста, не пакідайце печы з адчыненымі дзверцамі і без нагляду, — паўтараў працаўнік службы «112» у кожнай вёсцы.На сельскім сходзе таксама адной з важных тэм для абмеркавання стала пытанне ўстаноўкі і абслугоўвання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Спецыялісты расказалі, як працуе прыбор і як правільна яго даглядаць. Алена Петушкова паведаміла аб асноўных правілах бяспекі у зімовы перыяд.
А грамадзянам, з якімі не ўдалося паразмаўляць асабіста, інспектара прапаганды адправілі "бяспечныя лісты".
Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў — данясенне прафілактычнай інфармацыі да кожнага жыхара, а таксама растлумачэнне аб тым, што незахаванне правілаў пажарнай бяспекі можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 331 просмотр
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 168
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 239
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 455
Подробнее...

Активность пользователей