Корзина

В корзине нет товаров

Папярэдзіць і абараніць

26 марта 2021 - Валентина

Часцяком асноўнай прычынай пажараў і надзвычайных сітуацый з'яўляецца чалавечая бестурботнасць. Назіральныя камісіі робяць вялікі акцэнт на пажарна-прафілактычную работу ў жылым сектары.

Асаблівую ўвагу спецыялісты надаюць катэгарыраваным грамадзянам: шматдзетныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды і асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі звяртаюць увагу на стан пячнога атаплення, электраправодкі, прыдамавой тэрыторыі, а таксама і на ўмовы пражывання грамадзян. У кожным домаўладанні работнікі МНС праверылі наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Завастрылі сваю ўвагу і на праблеме курэння ў ложку.

— Курыць у ложку забаронена! Адна з асноўных прычын пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Непатушаная цыгарэта або нядбайна кінуты недакурак часцяком прыводзіць да непапраўных наступстваў і гібелі людзей на пажарах, — растлумачыў інспектар МНС домаўладальніку.

Нагадалі гаспадарам і пра прывядзенне дваровай тэрыторыі ў парадак, аб правілах бяспекі пры спальванні смецця і пра адказнасць за іх парушэнне.

— Выпальваць сухую расліннасць нельга. А вось, каб спаліць смецце неабходна гэта рабіць у спецыяльна адведзеным месцы, у зацішнае надвор'е. Месца спальвання варта абкапаць і кантраляваць працэс гарэння, маючы пры сабе рыдлёўку і вядро з вадой, — растлумачыў спецыяліст.

Радуе тое, што большасць домаўладальнікаў з разуменнем падыходзяць да ўласнай бяспекі і своечасова выпраўляюць выяўленыя раней парушэнні.

 

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 599 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 169
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 242
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 456
Подробнее...

Активность пользователей