Корзина

В корзине нет товаров

Петрыкаў. Чалавечая бестурботнасць ці ўжо традыцыя?

28 марта 2022 - Валентина
На поўную грэе сонца, але надвор'е па-ранейшаму застаецца ветраным і для агнявой стыхіі гэта добрыя ўмовы, каб набраць вялізную хуткасць і маштабы. З кожнай секундай кавалачак сухой травы ператвараецца ў чорную пляму. Чалавек, які аказваецца ў зоне гарэння і задымлення, не заўсёды можа самастойна выбрацца. Як паказвае статыстыка ў асноўным загінуўшыя або траўміраваныя на пажарах з-за ўзгарання сухой расліннасці — пенсіянеры і пажылыя людзі. Прычынай гэтага ў асноўным становіцца невыкананне правілаў пажарнай бяспекі.

— Нажаль, не ўсе грамадзяне ўсведамляюць, што сваім бестурботным стаўленнем яны падвяргаюць пагрозе не толькі сябе, але і навакольных. У асноўным прычына такіх пажараў — у саміх людзях. Часам дастаткова і адной іскры ў бязветраннае надвор'е, каб разбушаваўся пажар. Пры гутарках з насельніцтвам усё разумеюць да якіх наступстваў гэта можа прывесці, аднак у большасці выпадкаў свядома ідуць на гэта. На сённяшні дзень наша асноўная задача — прыняць разнастайныя меры рэагавання на наяўнае становішча, каб у чарговы раз нагадаць, наколькі важна захоўваць асцярожнасць, — кажа начальнік аддзела Мікалай Карабец.

Ратавальнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодзень праводзяць пажарна-прафілактычныя рэйды на тэрыторыі раёна з мэтай забеспячэння бяспекі насельніцтва, а таксама, каб нагадаць жыхарам правілы бяспечнага развядзення вогнішчаў і спальвання смецця.

Так, работнікі МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ля месцаў збору аўтамагазінаў і на сельскіх сходах, даводзяць вяскоўцам зводку па пажарах у раёне і вобласці, а таксама падрабязна разбіраюць прычыны ўзнікнення вогненных здарэнняў і расказваюць, як іх пазбегнуць.

— На бягучы момант толькі ў Петрыкаўскім раёне адбылося 25 пажараў у экасістэмах, на якіх загінуў 1 чалавек і 1 траўміраваны. Чыннік такіх бед — чалавечая бестурботнасць. Забаронена выпальваць сухую расліннасць. А вось разводзіць вогнішчы і спальваць смецце ніхто не забараняе, толькі трэба рабіць гэта з розумам і выконваючы правілы бяспекі. Нельга пакідаць вогнішча без нагляду, пад рукой заўсёды трэба мець першасныя сродкі пажаратушэння. Спальваць смецце толькі ў зацішнае надвор'е і на бяспечнай адлегласці ад пабудоў, — адзначыў ратавальнік.

Акрамя правілаў бяспекі работнік МНС нагадвае аднавяскоўцам нумары выкліку экстраных службаў і рэкамендуе ўстанавіць у кожным жылым пакоі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Напрыканцы гутарак ратавальнікі адказваюць на ўсе пытанні грамадзян і раздаюць ім карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Калі вы сталі сведкам загарання сухой расліннасці — абавязкова паведаміце аб гэтым па нумары 101 ці 112. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 309 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 169
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 242
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 455
Подробнее...

Активность пользователей