Корзина

В корзине нет товаров

Працягваем працу ў жылым сектары грамадзян

22 октября 2021 - Валентина
Петрыкаў. Працягваем працу ў жылым сектары грамадзян

Работнікі МНС працягваюць прафілактычную працу ў жылым сектары Петрыкаўскага раёна.

Вялікі ўпор робіцца на праверку домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Хуткімі крокамі наступае ацяпляльны сезон, і, каб усе перазімавалі ў цяпле і бяспецы, ратавальнікі Петрыкаўшчыны надаюць вялікую ўвагу стану печаў і награвальных прыбораў: дапускаецца эксплуатацыя толькі спраўных агрэгатаў, калі гэта печ, яна павінна быць без расколін, перад топачнай адтулінай негорючая аснова, а комін у абавязковым парадку ачышчаны ад сажы.

Пад асаблівым кантролем у членаў назіральных камісій шматдзетныя сем'і і сем'і, якія выхоўваюць аднаго альбо двух малалетніх дзяцей. Ім спецыялісты нястомна нагадваюць, што пакідаць дзяцей без нагляду небяспечна.

Зайшоўшы ў адну з хат з парога, было зразумела, што бацькі з адказнасцю падыходзяць да пытанняў бяспекі.

— У кожным пакоі ў нас устаноўлены апавяшчальнік і мы своечасова замяняем батарэйку, электраправодка пракладзеная ў карабах, печ перарабілі і пабялілі, — правяла па хаце і паказала ўсё шматдзетная мама.

На жаль, сустракаліся і такія домаўладання, дзе з пажарнай бяспека не на "ты". Усюды пануе беспарадак: запалкі раскіданыя каля газавай пліты, у даступным месцы для малога. Электрычная праводка не замацаваная і звісае, а аўтаномны пажарны апавяшчальнік ляжыць на шафе без батарэйкі.

— Чаму вы знялі апавяшчальнік? Батарэйка села? Вы разумееце, што калі здарыцца пажар, то вы не будзеце ведаць пра яго своечасова. Няўжо не чулі пра трагічныя выпадкі ад надзвычайных сітуацыя? — звярнуўся да гаспадыні інспектар.

У ходзе гутаркі грамадзянам ўручаліся буклеты МНС, у якіх прапісаны простыя правілы пажарнай бяспекі.

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 390 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 169
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 242
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 455
Подробнее...

Активность пользователей