Корзина

В корзине нет товаров

Прафілактычная праца працягваецца

25 октября 2021 - Валентина
Петрыкаў. Прафілактычная праца працягваецца

З мэтай папярэдзіць пажары і павысіць узровень бяспекі грамадзян работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць інструктыўна-тлумачальную працу ў жылым сектары.

Па-ранейшаму пры абследаванні домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца стану ацяпляльнага абсталявання і наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Першы адрас куды адпраўляюцца члены назіральнай камісіі ў аграгарадку Конкавічы становіцца дом па вуліцы Смалоўская. У ім пражывае сям'я, якая выхоўвае непаўналетняга дзіцяці. Бо, бяспека дзяцей — таксама пад кантролем пажарнай службы.

— Печ знаходзіцца ў Вас у неналежным стане, а хутка і зіма наступіць, — робіць першую заўвагу інспектар.

— Мы ўжо прывезлі гліны, і я сёння ўсё выпраўлю, заўтра можаце прыйсці і праверыць, — кажа гаспадар.

— Добра, абавязкова пракантралюем. Вы павінны разумець, што большасць пажараў у дамах адбываецца менавіта ў ацяпляльны перыяд. Прапальваць печ неабходна два-тры разы на дзень, а спыняць топку як мінімум за дзве гадзіны да сну. Так, а дзе ваш аўтаномны пажарны апавяшчальнік? — цікавіцца работнік МНС.

— Ой, ён зламаўся, — адказала гаспадыня.

— Сёння рамантуеце печ і купляеце апавяшчальнік. А заўтра мы прыйдзем да вас зноў і паглядзім як вы ўсё выправіце, — кажа кіраўнік справамі сельсавета.

Як правіла, большасць выяўленых парушэнняў носяць сістэмных характар: хтосьці не ведаючы, не прыбіў прыдтопачны ліст ці не ўсталяваў пажарны апавяшчальнік, а хтосьці з-за нядбалага стаўлення захламіў печ гаручымі матэрыяламі і не замяніў батарэйку. На шчасце, у астатніх наведаных домаўладаннях сур'ёзных парушэнняў спецыялісты не выявілі. Аднак нагадалі ўсім:

— Апавяшчальнік павінен ўсталёўвацца ва ўсіх жылых пакоях. Гэты прыбор рэагуе на задымленне, і падае магутны гукавы сігнал, які рабудзіць спячага чалавека і нават апавясціць аб гэтым здарэнні вашых суседзяў.

Кожнаму домаўладальніку спецыялісты службы выратавання ўручаюць буклеты з карыснымі і важнымі правіламі пажарнай бяспекі.

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 525 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 169
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 242
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 455
Подробнее...

Активность пользователей