Корзина

В корзине нет товаров

Праверылі, праінструктавалі і далі рэкамендацыі

27 мая 2022 - Валентина
Штодзень ратавальнікі Петрыкаўшчыны праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў домаўладаннях катэгараваных грамадзян. Падчас абследванняў інспектары тлумачаць, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый і даюць карысныя парады аб тым, як прывесці сваё жыллё ў пажарабяспечны стан.

Ужо работнікі МНС праверылі тысячы домаўладанняў і правялі некалькі соцень мерапрыемстваў з рознымі катэгорыямі грамадзян. Пры гэтым мэта адна ва ўсіх — данесці да кожнага важнасць захавання і забеспячэнні ўласнай бяспекі.

Па-ранейшаму асаблівую ўвагу спецыялісты службы "112" надаюць дамам з наяўнасцю пячнога атаплення, бо печ можа стаць не толькі крыніцай пажару, але і прычынай атручэння чадным газам. Нажаль, выпадкі атручвання павялічваюцца і чыннікам гэтаму ў асноўным становіцца нядбалае стаўленне да правіл эксплуатацыі пячнога атаплення. Хоць на вуліцы і плюсавая тэмпература, але як той казаў «рыхтуй сані ўлетку, а калёсы ўзімку». Жыхарам рэкамендуюць ужо зараз звярнуць увагу на стан печы: прачысціць комін, замазаць расколіны, пабяліць корпус, адрамантаваць няспраўныя дзверцы топкі. А можа і зусім замяніць печ пры неабходнасці, каб наступны ацяпляльны сезон быў ужо сапраўды без надзвычайных сітуацый.

— Узімку вы да мяне прыходзілі, аглядалі печ, былі заўвагі, я ўсё выправіла, — успамінае жанчына.

Не забываюць работнікі МНС звярнуць увагу на электрычную праводку, якая таксама можа рана ці позна стаць прычынай пажару.

Наведалі ратавальнікі і "праблемныя" адрасы. Нагадалі нядбайным гаспадарам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, аб недапушчальнасці курэння ў ложку, аб тым, што нельга выкідваць непатушаныя цыгарэты на падлогу, а таксама пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. Аднак не кожны гаспадар адэкватна рэагуе на заўвагі і рэкамендацыі працаўнікоў МНС.

— Мае бацькі жылі 30 гадоў з гэтай праводкай і печчу, і мы яшчэ столькі пражывем, нічога з намі не здарыцца. А курыць я буду там, дзе захачу — гэта мой дом, — негатыўна адказаў грамадзянін.

У астатніх хатах спецыялістам службы выратавання былі вельмі рады і сустракалі ветліва. Тут і праблем з пажарнай бяспекай не было. Інспектары толькі чарговы раз праверылі спраўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У кожным доме работнік МНС нагадаў, што рабіць у выпадку пажару, як правільна выклікаць ратавальнікаў, што пры гэтым паведаміць, а таксама ўручыў памяткі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, дзе, акрамя кароткіх, але вельмі ёмістых рэкамендацый, указаны нумары тэлефонаў выкліку экстраных службаў, якія абавязаны ведаць кожны.

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 262 просмотра
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

Профилактические мероприятия
13 марта 2023 - Валентина - 0 - 228
Подробнее...
Мониторинги учреждений образования
В текущем месяце Петриковского РОЧС проводятся мониторинги ряда учреждений образования. Среди них: Лясковичская и Бриневская средние школы, Лясковичский детский сад.
Приглашаем на работу
Приглашаем на работу
1 марта 2023 - Валентина - 0 - 151
Подробнее...
О проведении мониторинга
20 февраля 2023 - Евгений Серик - 0 - 479
Подробнее...
О проведенном мониторинге
18 февраля 2023 - Валентина - 0 - 220
Подробнее...
О проведенном мониторинге
17 февраля 2023 - Валентина - 0 - 88
Подробнее...
О проведенном мониторинге
17 февраля 2023 - Валентина - 0 - 57
Подробнее...
Путь к безопасности в торговом центре «Евроопт»
10 февраля 2023 - Валентина - 0 - 153
Подробнее...
О проведении мониторинга
8 февраля 2023 - Евгений Серик - 0 - 143
Подробнее...
Мониторинг магазина "Евроопт"
В феврале 2023 года Петриковским РОЧС проведятся мониторинги противопожарного состояния ряда объектов, среди них — магазин «Евроопт», расположенный на ул. Бумажкова в г. Петриков.
Зберагчы ад бяды
7 февраля 2023 - Валентина - 0 - 64
Подробнее...
«Скарбонка бяспекі» в агрогородке Птичь
7 февраля 2023 - Валентина - 0 - 66
Подробнее...