Корзина

В корзине нет товаров

Зберагчы ад бяды

7 февраля 2023 - Валентина
Петрыкаў. Зберагчы ад бяды

 

Амаль заўжды асноўнай прычынай па якой адбываюцца пажары  з'яўляецца чалавечая бестурботнасць. А вось асноўнае месца, дзе яны здараюцца — гэта домаўладання грамадзян.

Ратавальнікі Петрыкаўшчыны ў складзе назіральных камісій працягваюць наведваць жылы фонд грамадзян з мэтай папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый. Адмысловая ўвага надаецца стану пячэй, электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У першым домаўладанні з выгляду ўсё добра: печ спраўная, металічны ліст перад топкай маецца, праводка ў корабах, апавяшчальнік прымацаваны. Аднак праверыўшы працаздольнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка высветлілася, што батарэйка ў ім адсутнічае.

— «Крона» сяла і я яе дастаў, — кажа гаспадар.

— Прынясіце, калі ласка, старую батарэйку, — папрасіў інспектар і далучыў яе. — Усё працуе. Хутчэй за ўсё вы дасталі батарэйку, таму што курыце ​​ў хаце, а ён вас увесь час турбуе сваім сігналам. Самая распаўсюджаная прычына пажараў, на якіх гінуць людзі — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Забаронена курыць у месцах для сну,- сказаў работнік МНС.

— Вы маеце рацыю, — апусціўшы вочы пагадзіўся мужчына.

Звяртаюць сваю ўвагу ратавальнікі і на стан печаў.

— Тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы на дзень, а спыняць топку, не менш чым за 2 гадзіны да сну. Яшчэ адну сур'ёзную небяспеку ўяўляе чадны газ, ён без колеру і паху. Каб не дапусціць сумных наступстваў, трэба пачакаць пакуль вуголле поўнасцю прагараць і пасля закрыць заслонку, — растлумачыў спецыяліст службы «112».

У заключэнні абследавання кожнага домаўладання назіральная камісія ўказвала гаспадарам на існуючыя недахопы, а прадстаўнікі МНС давалі рэкамендацыі, уручалі памяткі і праводзілі гутаркі па мерах пажарнай бяспекі.

 
Рейтинг: 0 Голосов: 0 306 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

Последние новости

О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторингов
О проведении мониторинга учреждений образования
Мониторинг центра коррекционно-развивающего...
В апреле текущего года Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении ГУО «Петриковский районный центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации».
Мониторинг Новоселковской средней школы
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковская средняя школа».
Мониторинг Новоселковского детского сада
В апреле 2026 года Петриковским районным отделом по чрезвычайным ситуациям был проведен мониторинг в отношении отношении ГУО «Новоселковский детский сад».
Мониторинг учреждений образования
В марте месяце проведены мониторинги ГУО "Мышанский детский сад", ГУО "Мышанская средняя школа", ГУО "Птичская средняя школа" и ГУО "Конковичская средняя школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 168
Подробнее...
Мониторинг учреждений образования
В феврале месяце проведены мониторинги ГУО "Сметаничская средняя школа" и ГУО "Муляровская начальная школа"
22 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 239
Подробнее...
Мониторинг школы № 1 г. Петрикова
В феврале-марте Петриковским РОЧС проведен мониторинг в отношении Средней школы № 1 г. Петрикова.
О проведении мониторнгов учреждений образования
13 марта 2026 - Евгений Серик - 0 - 455
Подробнее...

Активность пользователей